Мікалай Васілевіч Рамашка
Мікалай Васілевіч Рамашка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1944 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1935—1944 |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Васілевіч Рама́шка[1] (30 верасня (13 кастрычніка) 1913 — 30 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (26.10.1944, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Васілевіч Рамашка нарадзіўся ў вёсцы Дусаеўшчына (цяпер у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 7 класаў школы, працаваў у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1935 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах.
Намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка маёр М. В. Рамашка вызначыўся 30 чэрвеня 1944 г. у час абароны чыгуначнага моста і пераправы праз раку Бярэзіна каля вёскі Свіслач (Асіповіцкі раён). У крытычны момант бою М. Рамашка замяніў параненага камандзіра кулямётнай роты і асабіста знішчыў больш за 200 салдат праціўніка. Загінуў у гэтым баі.
Быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пазней прах Героя быў перапахаваны на Вайсковых могілках у Магілёве.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік на брацкай магіле.
- Імем названы вуліцы ў Магілёве і Капылі, а таксама сквер у Магілёве.
- У 1975 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёна ўстаноўлены бюст.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рамашка Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Васілевіч Рамашка на сайце «Героі краіны»
- Владимир Скрипинский В честь героя-земляка / Газета «Слава працы», четверг, 7.11.2013. (руск.)
- Вечна ў памяці народнай (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) / Складальнікі: Алешка В. П., Скубілаў Д. В. — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 2099. — С. 28. — 38 с. — 40 экз.
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Дусаеўшчыне
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Асіповіцкім раёне
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Магілёў)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Другой сусветнай вайны
- Загінулі ў баі
- Афіцэры СССР